Філон (Ілья) Гаркуша (?,  — ?) — палкоўнік казацкага атрада, паплечнік Багдана Хмяльніцкага.

Біяграфія

Нарадзіўся, верагодна, у Быхаве. У 1648 годзе з атрадам казакоў прыбыў з Украіны на Беларусь. Тут шэрагі паўстанцаў папоўнілі беларускія сяляне. Атрад Ф. Гаркушы ў баі каля мястэчка Горваль на пераправе цераз р. Бярэзіна разграміў буйны атрад стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага. У канцы 1648 года аблажыў добра ўмацаваную крэпасць Быхаў, але пад націскам войск Горскага і Паца вымушаны быў адступіць.

У 1651 г. узначальваў 15-тысячны атрад, які дзейнічаў у раёне р. Прыпяць, разграміў атрад палкоўніка Паўшы. Да яго атрада беларускія сяляне далучаліся цэлымі староствамі. У сакавіку-красавіку 1654 г. быў паслом Багдана Хмяльніцкага ў Маскве.

У 1656-м знаходзіўся з дыпламатычнай місіяй у Варшаве. У чэрвені 1657 камандаваў казачым войскам на Валыні. Падтрымліваў палітыку І. Выгоўскага. Прымаў удзел у выступе супраць . Пасля гібелі апошняга быў прызначаны наказным (май — лістапад 1658). Верагодна ўдзельнічаў у Канатопскай бітве. Пасля аб’яднання гетманам Правабярэжнай і Левабярэжная Украіны заняў урад палтаўскага палкоўніка (1669-70). Вызвалены ад пасады па гетманству .

Жывучы ў Палтаве, адыйшоў ад афіцэрскіх і ўрадавых спраў. Апошні раз згадваецца ў 1678 годзе як мясцовы . Далейшы лёс невядомы.

У культуры

З. І. Азгур у 1943 (паводле іншых звестак, у 1944-46 гадахМемарыяльны музей З. І. Азгура ) годзе стварыў гіпсавы бюст Філона ГаркушыТворчество З. И. Азгура 1940-х годов .

Літаратура Гаркуша Ілья // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5.- Мн.: БелЭН, 1997.- С. 61. Гаркуша Ілья // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.2.- Мн.: БелЭН, 1994.- С. 487. Радзіма Гаркушы Філона // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобл.- Мн.: БелСЭ, 1986.- С. 132. Коваленко Сергій. Горкуша Филон//Україна під булавою Богдана Хмельницького. Енциклопедія у 3-х томах. Том 1. — Київ: Видавництво «Стікс», 2007. Довідник з історії України. — 2-е видання. — К., 2001 В. В. Кривошея. Козацька еліта Гетьманщини. Київ: ІПіЕНД імені І. Ф. Кураса НАН України, 2008. — 452 с. ISBN 978966024850 Ю. Мицик Филон Гаркуша з «Полководці Війська Запорізького : історичні портрети.» Кн. 2 / НАН України — К: 2004. — ст. 101—118.

Катэгорыя:Памерлі ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651)