Міхась Іванавіч Мельнік (, Майсеевічы) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Майсеевічы Асіповіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы.

Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. З’яўляецца старшынёй Лідскай гарадской рады ТБМ.

Вершы друкаваліся ў розных перыядычных выданнях, гучалі па радыё і тэлебачанні.

Працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Лідскага педагагічнага вучылішча.

Творы Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. Мн.:МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асіповіцкім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў