Падазё́ркі — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці (на мяжы з Полацкім раёнам) у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,68 км. Плошча вадазбору 1,25 км². Катлавіна возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны ад 2—4 да 9 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, у паўночнай частцы зліваюцца са схіламі катлавіны.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна