Ізабела Фарнезэ, Елізавета Пармская (;  — ) — другая жонка караля Іспаніі Філіпа V. Адзіная дачка Адаарда Фарнезэ, пляменніца і адначасова пасербка апошняга герцага Пармскага з роду Фарнезэ — Франчэска, які ажаніўся з маці Ізабелы, удавой свайго брата — Даратэяй Сафіяй Нойбургскай.

Ажанілася ў 1714 годзе. Пасля 1724 года, калі кароль наблізіўся да вар'яцтва, Ізабела кіравала за яго і самастойна накіроўвала палітыку Іспаніі.

Пасля смерці свайго бяздзетнага дзядзькі Ізабела атрымала ў спадчыну маёмасць і землі Фарнезэ і далучыла іх да ўладанняў іспанскай кароны. Яе трэці сын, Філіп Пармскі, атрымаў землі Пармы і стаў заснавальнікам лініі пармскіх Бурбонаў, у той час як яе старэйшы сын, Карлас, апроч кароны Іспаніі атрымаў карону Абедзвюх Сіцылій, (якую затым перадаў свайму сыну Фердынанду, а не захаваў за Іспаніяй).

Дзеці Ізабела была другой жонкай Філіпа V і нарадзіла яму 7 дзяцей: Карл III, кароль Іспаніі (1716—1788); Франсіска (1717); Марыяна Вікторыя (1718—1781), жонка караля Партугаліі Жазэ I; Філіп (1720—1765), герцаг Пармскі; Марыя Тэрэза (1726—1746), 1-я жонка Людовіка, дафіна Францыі; Луіс Антоніа (1727—1785), «Кардынал-інфант», у марганатычным шлюбе з доннай Марыяй Тэрэзай дэ Вальябрыга і Розас; Марыя Антуанэта (1729—1785), жонка Віктара Амадэя III Савойскага.

Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Іспаніі Ізабела