Сіе́ла (Siella) — род кветкавых раслін сямейства . Адзіны від: .
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным або прыўзнятым голым, амаль акруглым, тонкабаразнаватым галінастым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое ўкараняецца ў ніжніх вузлах. Карэнішча з падземнымі парасткамі. Лісце непарнаперыстае, ніжняе — на чаранках, з 4—9 парамі яйкападобна-прадаўгаватых надрэзаных лісцікаў, верхняе — больш дробнае, з ланцэтападобнымі лісцікамі і расшыранай похвай. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — складаны парасонік на кароткім кветаносе. Абгорткі і абгортачкі шматлістныя, травяністыя. Чашачка з шылападобнымі зубцамі. Пялёсткі белыя, адваротнасэрцападобныя. Плод — шырокаяйкападобны віслаплоднік, які распадаецца на 2 паўплодзікі.
Пашырэнне Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Балканы; як заносная трапляецца ў Паўночнай Амерыцы, Мексіцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння, ахоўваецца. Расце на берагах каналаў, ручаёў, на ўскрайках балот.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне вегетатыўнае, магчыма, насеннае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Берула // Информационно-аналитическая система «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ»)
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы
