Смало́ўскае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, каля вёскі Смалоўка, прыкладна за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Плошча паверхні возера 0,1 км², даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 1,42 км.Катлавіна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. У возера ўпадае рака Крапіўка і на ўсходзе выцякае ручай (пратока) у Аўсянку.

Літаратура

Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Усвячы