Дзітрых Букстэхудэ (, ; 1637?, Ольдэсла, Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — ) — дацка-нямецкі , . Сын і вучань Іагана Букстэхудэ.
Біяграфія
З 1657 года працаваў царкоўным арганістам у Швецыі і Даніі, з 1668 года ў горадзе Любек, дзе стаў вядомым як арганіст-віртуоз. Пісаў свецкую і духоўную музыку, якую выконваў на арганізаваных ім т.зв. «вячэрніх канцэртах». Вакальна-інструментальную музыку пісаў пад уплывам італьянскіх узораў, у арганных творах выступіў як прадстаўнік паўночна-нямецкага барока і буйнейшы папярэднік І. С. Баха. Сярод твораў: Missa brevis, магніфікат, араторыі, кантаты (больш за 120), матэты, камерна-інструментальныя творы (у тым ліку 2 зборнікі трыа-санат, 1696), такаты, прэлюдыі і фугі, харальныя апрацоўкі для аргана, сюіты і варыяцыі для клавіра.
Літаратура
Спасылкі
http://www.dieterich-buxtehude.org/english/english.html
Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока