Бузульнік (Ligularia) — род кветкавых раслін сямейства астравых. Больш за 150 відаў.

Апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з кароткім тонкім карэнішчам і прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае, зубчастае, чаргаванае, прыкаранёвае — на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтыя, аранжавыя, у кошыках (адзіночных або сабраных у гронкі, мяцёлкі і шчыткі); краявыя кветкі язычковыя, песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя. Плод — сямянка з чубком.

Арэал

Пашыраны ў пазатрапічных абласцях Еўропы і Азіі (пераважна ва Усходняй і Цэнтральнай Азіі). На Беларусі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 4 віды: , , і .

Значэнне і выкарыстанне

Кветкава-дэкаратыўныя расліны.

Літаратура