200px|thumb|Багдан Хмяльніцкі Багдан Хмяльніцкі ( — ) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія Паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе бітва пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.
У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.
Гл. таксама
Іван Выгоўскі Юрый Хмяльніцкі
Літаратура
Катэгорыя:Казацтва Катэгорыя:Гетманы Украіны Катэгорыя:Постаці Украіны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці