Трыянонскі мірны дагавор быў складзены паміж краінамі-пераможцамі ў Першай сусветнай вайне і пацярпелай паражэнне Венгрыяй. Падпісаны 4 чэрвеня 1920 года ў Вялікім Трыянонскім палацы Версаля. Набыў моц 26 ліпеня 1921.thumb|right|250px|Венгрыя паводле Трыянонскга дагавора (светла-зялёны колер) і тэрыторыі, якія адышлі ад яе (цёмна-зялёны). Паказаны этнічны склад рэгіёнаў на 1920 г.Дагавор юрыдычна афармляў становішча, якое фактычна склалася ў басейне Дуная пасля вайны. У выніку была зафіксавана страта Венгрыяй значных тэрыторый: Трансільванія і ўсходняя частка Баната былі далучаны да Румыніі Харватыя, Бачка і заходняя частка Баната ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў Славакія і Падкарпацкая Русь увайшлі ў склад Чэхаславакіі Бургенланд быў перададзены Аўстрыі. Колькасць венгерскай арміі абмяжоўвалася 35-ю тысячамі салдатаў і яна павінна была быць наёмнай.

Трыянонскі дагавор, у выніку якога Венгрыя пазбавілася 2/3 тэрыторыі і насельніцтва (у тым ліку 3 мільёнаў этнічных венграў), 88 % лясных рэсурсаў, 83 % вытворчасці чыгуну і 67 % банкаўска-крэдытнай сістэмы, быў успрыняты ў Славакіі і Румыніі як аднаўленне справядлівасці, а ў самай Венгрыі — як нацыянальная трагедыя. Рэваншызм стаў адной з асноўных рыс міжваеннай дыктатуры Міклаша Хорці. Па выпадку заключэння дагавора ў краіне была абвешчана нацыянальная жалоба, усе афіцыйныя сцягі прыспушчаны аж да 1938 года. У школах вучні кожны дзень перад урокамі чыталі малітву аб ўз'яднанні Радзімы.

Пры актыўнай падтрымцы нацысцкай Германіі, Трыянонскі дагавор быў перагледжаны ў 1938—1940 гг.; былі прыняты Венскія арбітражы, паводле якіх Венгрыя вярнула сабе частку страчаных у 1920 г. земляў — поўнач Трансільваніі, поўдзень Славакіі і Закарпацкую Украіну. У 1941 г. у склад Венгрыі ўвайшла частка захопленай Германіяй Югаславіі (Ваяводзіна).

Пасля Другой сусветнай вайны ўсе гэтыя рашэнні былі адменены, і Венгрыя ў наш час ізноў існуе ў межах, вызначаных Трыянонскім дагаворам. За іх межамі застаюцца значныя нацыянальныя венгерскія меншасці (секеі ў Румыніі, гл. Венгерская аўтаномная вобласць, венгры Славакіі, Аўстрыі, Ваяводзіны, Украіне — галоўным чынам у Закарпацці). Пытанне суайчыннікаў час ад часу дыскутуецца ў палітыцы і 1990—2000-х гадоў — сур'езна ці ў папулісцкіх мэтах.

Літаратура Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005.

Спасылкі Тэкст дагавора

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Мірныя дагаворы Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1917—1991‏) Катэгорыя:Гісторыя Чэхіі Катэгорыя:Гісторыя Славакіі Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Бельгіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Венгрыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Грэцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Дагаворы Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кітайскай Рэспублікі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Кубы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Партугаліі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы ЗША Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тайланда Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Югаславіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Японіі Катэгорыя:Чэрвень 1920 года