Радыё «Сталіца» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Утворана 21 верасня 1998.
Дзяржаўная беларускамоўная FM-радыёстанцыя. Штодзённа Радыё «Сталіца» выходзіць на ўльтракароткіх хвалях, рэтранслюецца перадатчыкамі і радыёвузламі абласцей. У рэжыме рэальнага часу ідзе трансляцыя ў інтэрнэце. З 15 красавіка 2012 года распачата вяшчанне на 105,1 FM, частаце, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі, у Мінску і Мінскім раёне.
Кожны будні дзень з 18.00 да 19.00 інфармацыйна-аналітычная праграма «Сёння і заўтра» выходзіць на хвалях Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё. У музычным фармаце прыярытэт аддаецца беларускай музыцы, жанравае напаўненне — пераважна рок-музыка. Па пятніцах выходзіць хіт-парад «Сталіца топ-10», у праграмах «З месца падзей», «Ультрамузыка» і «Аднойчы з песняй» робіцца агляд музычных падзей Беларусі, выхад новых альбомаў, сінглаў беларускіх выканаўцаў.
Са студзеня 2013 года планаваўся пераход на кругласутачнае вяшчанне.
17 жніўня 2020 года супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку. Пасля гэта станцыя каля месяцу выдавала ў эфір толькі запісы мінулых перадач, а склад вядучых поўнасцю абнавіўся, пры гэтым вядучымі сталі і асобы без адпаведнай журналісцкай адукацыі. З таго часу станцыя робіць акцэнт на рок-музыкуРадыё як "тэлеэкран" і як памочнік // Блог Андрэя Берастоўскага.
Вяшчанне (на УКХ і FM)
Мінская вобласць Мінск 105.1; 72.89 Мядзел 66.86 Беразіно 67.07 Салігорск 68.57; 88.4 Крупкі 103.0 Капыль 107.3
Брэсцкая вобласць Брэст 72.47 Пінск 67.88; 94.1 Пружаны 90,3 Драгічын 69.80 Баранавічы 71.18; 93.2 Сiнкевiчы 107.8
Вiцебская вобласць Ушачы 70.94; 92.0 Віцебск 72.26 Орша 73.82 Браслаў 91.1 Бягомль 100.8 Горы 104.3
Гомельская вобласць Гомель 66.20 Брагін 69.11 Жлобін 71.81; 90.4 Жыткавічы 107.2 Iванава Слабада 100.4 Смятанiчы 88.6 Ворнаука 106.9
Гродзенская вобласць Гродна 68.90 Смаргонь 66.38; 94.4 Свіслач 68.72 ; 94.2 Геранёны 69.26 ; 92.5 Масты 70.76 Любча 70.85 Слонім 93.8
Магілёўская вобласць Магілёў 71.18 Касцюковічы 69.38 Асіповічы 72.47; 97.7 Мсціслаў 73.73 Слаўгарад 101.5 Крычаў 107.9
Кур'ёзы У адным з эфіраў музыка гурта «Дудараў» падзяліўся выпадкам як падчас канцэрту у яго парваліся скураныя штаныКурьёзы во время выступления группы «Дударев».
Спасылкі Афіцыйны сайт Старонка УКантакце Facebook Instagram TikTok Канал YouTube Канал Telegram
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Радыёстанцыі на беларускай мове