Мле́чнік, МалачайГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3. (Lactarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства сыраежкавых.
Апісанне Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка белая, шэрая да ружавата-ліловай, карычневая, дыяметрам да 25 см, звычайна правільна-круглаватая з загорнутым ці апушчаным уніз краем, не аддзяляецца ад ножкі. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка шчыльная або рыхлая, часта ўнутры полая. Мякаць белая, палевая, з млечным сокам (сістэматычная адзнака). Споры авальныя або шарападобныя, белыя ці жаўтаватыя.
Пашырэнне Вылучаецца каля 80 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 42 віды. Найбольш вядомыя: , , , , , . Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік у лясах, на ўзлесках і лугах, дзе ёсць карані дрэў. Утвараюць «ведзьміны кольцы».
Выкарыстанне Усе віды ядомыя.
Некаторыя віды Lactarius indigo
Літаратура
Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін — Мн.: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 136—139, 178—184, 211—212. — 392 с. + прык. 50 с. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.