Віктар Мароз (; нар. , Вангажы, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст ( паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Латвіі (2002—2007). У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба РФШ.

Клубная кар’ера Доўгі час выступаў у Латвіі за рыжскі «Сконта», з якім некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2008 годзе перайшоў у сафійскі ЦСКА, пасля гуляў у клубах другога дыізіёна Кіпра. У 2012 годзе вярнуўся ў Латвію, трапіўшы ў склад юрмальскага «Спартака».

У жніўні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»Журов, Новик и Мороз пополнили ряды «Нафтана». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2014 пакінуў наваполацкі клубВиктор Мороз покинул «Нафтан».

У сакавіку 2014 года вярнуўся ў «Сконта»Пертия: «ВирсЛига без «Сконто» !? Удачи вам!». У сезоне 2015 не з’яўляўся на полі. У пачатку 2016 года, калі «Сконта» быў пераведзены ў Першую лігу, зноў стаў гуляць за клуб, а таксама дапамагаць галоўнаму трэнеру Тамазу Пертыі. Пасля яго зыходу з каманды ў канцы 2016 года ўзначаліў каманду, якая страціла прафесійны статус. У ліпені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Даўгаўпілса»Мороз возглавил "Даугавпилс".

З 2020 года з’яўляецца галоўным трэнерам клуба РФШ.

Міжнародная кар’ера Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.

Дасягненні Чэмпіён Латвіі (5): 2000, 2001, 2002, 2003, 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Латвіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Латвіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сконта Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК ПАЕЕК Катэгорыя:Ігракі ФК Атрамітас Гераскіпу Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Валміера Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Латвіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Трэнеры ФК Даўгаўпілс Катэгорыя:Трэнеры ФК Сконта