Іва́н Лук’я́навіч Салане́віч (1 (14) лістапада 1891, сяло Руднікі, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — , Мантэвідэа, Уругвай) — расійскі публіцыст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўніка Лук’яна Міхайлавіча Саланевіча і Юліі Вікенцьеўны з Ярушкевічаў, беларус паводле паходжання. Абодва дзяды былі святарамі. Вучыўся ў Гродзенскай і Віленскай гімназіях (да 1912 года). Падчас вучобы Іван выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў газеце «Северо-Западная жизнь». Пры гэтым, як успамінаў сам Саланевіч, даводзілася некалькі разоў адстойваць з рэвальверам у руках сваю друкарню ад яўрэйскіх рэвалюцыянераўhttp://www.russia-talk.com/sol-bio.htm.
Пасля заканчэння гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога (1916) працаваў журналістам. Падчас грамадзянскай вайны ваяваў у Белай арміі. Быў асуджаны да смерці ў Адэскім УК (1920), але вызвалены таварышамі, якія знішчылі, да таго ж, усе дакументы. Пакінуць Расію ў 1920-х гадах не змог праз захворванне на тыф (па іншай версіі праз хваробу сына). Жыў у Маскве, працаваў журналістам.
Займаўся цяжкай атлетыкай. На лютаўскім Усерасійскім чэмпіянаце 1914 года ў Рызе, заявіўся ў цяжкай вазе (звыш 82,5 кг) пры ўласнай вазе 81 кг, заняў другое месца — 437,2 кг у пяцібор’і«Цяжкая атлетыка. Даведнік» Аптэкар Міхась Лазаравіч М.: Физкультура и спорт, 1983.. Пазней стаў прафесійным барцом і цяжкаатлетам.
У 1933 года пры спробе ўцёкаў з СССР арыштаваны разам з братам (таксама спартсменам) і сынам. Усе трое былі асуджаны на 8 гадоў і адпраўленыя ў лагеры ў Карэлію на Салаўкі, адкуль неўзабаве здолелі збегчы ў Фінляндыю.
З Фінляндыі Саланевіч пераязджае ў Балгарыю, дзе выдае газету «Голос России» (1936—1938) і выступае з артыкуламі, якія выклікалі вялікі рэзананс у колах рускіх эмігрантаў. У 1936 годзе выходзіць кніга «Расія ў канцлагеры», якая атрымала вялікую вядомасць і была адразу перавыдадзена на шэрагу еўрапейскіх моў. У 1938 годзе на Саланевіча здзейснены замах, загінула яго жонка, Тамара Уладзіміраўна.
Пасля замаху Іван Лук’янавіч пераязджае ў Германію, дзе працягвае публіцыстычную і пісьменніцкую дзейнасць (тут ён піша кнігі «Дыктатура сволачы», «Дыктатура імпатэнтаў», «Вялікая фальшыўка Лютага», «Дыктатура пласта», «Белая імперыя»), выдае газеты «Наша газета» (1938—1940), «Радзіма» (1940).
З пачаткам савецка-нямецкага канфлікту адмаўляецца выступіць у падтрымку Гітлера, за што некалькі разоў арыштаваны, а затым сасланы ў Тэмпельбург. У 1948 годзе пераязджае ў Аргенціну, дзе засноўвае газету «Наша страна» (выдаецца дасюль), стварае Народна-Манархічны рух (дзейнічае дасюльhttps://web.archive.org/web/20030829110725/http://hronos.km.ru/biograf/bio_s/solonevich.html). У Аргенціне выдае кнігі «Народная Манархія» (асноўная праца яго жыцця, найбольш вядомы твор), «Дыктатура імпатэнтаў», «Дыктатура пласта», «Раман у Палацы Працы», «Гаспадары», «Што кажа Іван Саланевіч пра Цара і манархію, пра бальшавізм, пра рускую эміграцыю, пра „Штабс-капітанскі“ (Народна-Манархічным) Рух», «Вялікая фальшыўка Лютага» і іншыя артыкулы. Акрамя таго, выдаў працы сваіх аднадумцаў — Башылава, М. Спасоўскага, Н. Патоцкага, М. Зазыкіна, Б. Шыраева, Н. Былова і іншых.
У канцы жыцця пераязджае ва Уругвай. Памёр 27 красавіка 1953 года ў Мантэвідэа пасля аперацыі рака страўніка. Пахаваны ў Мантэвідэа на Англійскіх могілках.
Цытата «Ніякія меркі, рэцэпты, праграмы і ідэалогіі, запазычаныя адкуль бы то ні было звонку, — непрыдатныя для рускай дзяржаўнасці, рускай нацыянальнасці, рускай культуры… Палітычнай арганізацыяй Рускага народа на яго нізах было самакіраванне, а палітычнай арганізацыяй народа ў яго цэлым было Самадзяржаўе… Цар ёсць, найперш, грамадская раўнавага. Пры парушэнні гэтай раўнавагі прамыслоўцы створаць плутакратыю, ваенныя — мілітарызм, духоўныя — клерыкалізм, а інтэлігенцыя — які-небудзь „ізм“, які толькі будзе ў кніжнай модзе ў дадзены гістарычны момант». — (Саланевіч І. Л. Народная манархія)
Асноўныя працы Солоневич И. Л. Народная монархия. — М.: Феникс, 1991 Солоневич И. Л. Россия, революция и еврейство Солоневич И. Л. Россия в концлагере ISBN 5-9650-0031-6 ISBN 978-5-9650-0031-9 Солоневич И. Л. Великая фальшивка февраля Солоневич И. Л. Белая Империя, статьи 1936—1940. — Москва, 1997. ISBN 5-89097-005-4 Солоневич И. Л. Диктатура импотентов. социализм, его пророчества и их реализация Солоневич И. Л. Диктатура сволочи Солоневич И. Л. Миф о Николае Втором Солоневич И. Л. Самодержание, конституция и монархизм // «Наша страна», № 39, 1950 г. За тенью Распутина // Наша Газета, 1939 Солоневич: ответ националистам
Літаратура
Спасылкі Сайт, посвящённый И. Л. Солоневичу Газета «Наша страна» Солоневич Иван Лукьянович // Большая энциклопедия русского народа Нил Никандров. Иван Солоневич возвращается с чужбины… // Латинская Америка. — № 2 за 1997 год. Б. Смолин. Монархизм как любовь. Штрихи к портрету Ивана Солоневича Денис Драгунский. Джентльмен в ГУЛАГе // Новое время. 1999. № 37 (19 сентября). С. 30 — 32. Смолин М. Б. Русский народный империалист Борис Солоневич. Молодёжь и ГПУ
Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Руская эміграцыя Катэгорыя:Манархісты Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Заходнерусізм Катэгорыя:Вязні Белбалтлага