Каменяломнік балотныВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил. (Saxifraga hirculus) — від травяністых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом (адзіночнае або іх некалькі) вышынёй 10—15 (20) см і доўгімі аблісцелымі паўзучымі парасткамі, зрэдку ўтварае невялікія дзярнінкі. Сцябло ў верхняй частцы апушанае адтапыранымі рыжаватымі валаскамі, тонкае, далікатнае. Лісце лінейналанцэтнае, светла-зялёнае, вузкае. Хвосцікі ніжніх лістоў, як і верхняя частка сцябла, пакрытыя валасінкамі ржавага колеру. Кветкі маюць 5 ярка-жоўтых вузкіх пялёсткаў, 10 тычынак і дасягаюць 1 см у дыяметры. Кветкі часам з аранжавымі плямамі. Пасля цвіцення утвараецца прадаўгаватая 2-гнёздавая каробачка з насеннем.

Распаўсюджанне Цыркумпалярны арктаальпійскі рэліктавы від. Пашырэнне: Еўразія (арктычная і субарктычная зоны Еўропы і Сібіры, заходнія і паўночна-заходнія раёны лясной зоны), Паўночная Амерыка (арктычныя і горныя раёны). Знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў асобных лакалітэтах на паўднёвай мяжы арэала. Месцы росту: пераходныя асаковыя і асакова-гіпнавыя балоты, забалочаныя бярозавыя і саснова-бярозавыя лясы, нізінныя лугі.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў ліпені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.

Таксанамія

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.

Малышев Л. И. Saxifraga hirculus L. — Камнеломка козлик // Флора Сибири. Т. 7: Berberidaceae — Grossulariaceae / Сост. Г. А. Пешкова и др.: В 14 т. — Новосибирск: ВО Наука; Сиб. издат. фирма, 1994. — Т. 7. — С. 182. — 312 с. — 1200 экз. — ISBN 5-02-030578-2 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 142.

Saxifraga L. — Камнеломка // Кравченко А. В. Конспект флоры Карелии. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2007. — С. 138—139. — 403 с. Библиогр. 643 назв. — ISBN 978-5-9274-0324-0.

Спасылкі

Камнеломка болотная Saxifraga hirculus L. // Красная книга Украины Камнеломка // Проект «Архив Природы России»

Катэгорыя:Каменяломнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Травы