Эльжбета Габсбург, таксама Эльжбета Аўстрыйская, Лізавета Габсбург (, ; , Лінц — , Вільня) — каралева-кансорт Рэчы Паспалітай з роду Габсбургаў, жонка караля Жыгімонта II Аўгуста.

Біяграфія Эльжбета Аўстрыйская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда I і яго жонкі, Ганны Багемскай. Неўзабаве пасля свайго нараджэння Эльжбета была абяцана ў жонкі польскаму каралю, Жыгімонту II Аўгусту. Вяселле іх адбылося 5 мая 1543 года, калі нявесце было ўсяго 16 гадоў.

Прыехаўшы ў Польшчу, Эльжбета апынулася ўцягнутай у барацьбу прыхільнікаў і праціўнікаў збліжэння з Габсбургамі пры польскім двары. Непрыязныя адносіны ў яе склаліся са сваёй свякрухай, Бонай Сфорца, а пазней і муж стаў пазбягаць яе блізкасці — меркавана таму, што Эльжбета пакутавала на эпілепсію.

Чаканае ў Вене і Кракаве ў сувязі з гэтым шлюбам збліжэнне паміж дзяржавамі Габсбургаў і Ягелонаў не адбылося. Адносіны да аўстрыйскай прынцэсы пры польскім двары былі выключна непрыязнымі. Увосень 1544 года Эльжбета разам з каралём выязджае ў Літву. Неўзабаве пасля свайго 19-годдзя яна сканала. Дзяцей у гэтым шлюбе не было; пазней Жыгімонт II Аўгуст яшчэ двойчы жаніўся, аднак памёр, так і не пакінуўшы пасля сябе законнага спадчынніка. У 1553—1572 гады жонкай Жыгімонта II Аўгуста была сястра Эльжбеты, Кацярына Габсбург.

Літаратура Constantin von Wurzbach: Habsburg, Elisabeth von Oesterreich (1526—1545). Nr. 70. In: Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Bd 6. Verlag L. C. Zamarski, Wien 1856—1891

Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія Катэгорыя:Каралевы-жонкі Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Памерлі ад эпілепсіі Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Ягелоны