Заазе́р’е — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 10 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, каля аграгарадка Завозер’е і вёскі Семянец.

Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Плошча вадазбору 8 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пераважна пад хмызняком.

Упадае пратока з возера Семянец. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у раку Сомніца.

Літаратура

Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны