Во́страў Гу́кера () — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на поўдні архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі.

Плошча каля каля 508 км². Вышыні да 576 м. Большая частка вострава Гукера пакрыта ледавікамі. На паўночным захадзе вострава — бухта Ціхая. У ёй у 1913—1914 гадах зімавала экспедыцыя Г. Я. Сядова, якая накіроўвалася да Паўночнага полюсу. Востраў адкрыты ў 1879 галандскай экспедыцыяй. Названы ад імя англійскага батаніка Дж. Д. Гукера ().

30 жніўня 1929 года была заснавана палярная станцыя «Бухта Ціхая» (закансервавана ў 1959 годзе)Самый северный музей // Прект «Пора в Арктику!» (GoArctic.ru).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Гукера остров // Інфармацыйны партал Інстытута геаграфіі РАН Фотобанк «ГеоФото» Остров Гукера. Полярная станция «Бухта Тихая» // Национальный парк «Русская Арктика»

Катэгорыя:Астравы архіпелага Зямля Франца-Іосіфа