Няманя Нікаліч (; нар. , Валева, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, паўабаронца сербскага клуба «Калубара» з Бялграда і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Клубная кар’ера Выхаванец бялградскай «Црвены Звезды», выступаў у розных клубах Сербіі і Чарнагорыі ў арэндзе. З 2011 года быў іграком бялградскага ОФК.
«Дынама» Мінск У ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»Минское «Динамо» подписало контракт с Николичем. У мінскім клубе адразу замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Заставаўся асноўным іграком і ў наступным сезоне, пры гэтым стаў адным з лідараў клуба, дапамог яму выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. 11 снежня забіў гол у браму італьянскай «Фіярэнціны», які дазволіў «Дынама» атрымаць першую перамогу (2:1) у групавым раўндзе Лігі Еўропы.
У 2015 годзе ў складзе «Дынама» ўжо не вызначаўся выдатнымі паказчыкамі на полі, а ў чэрвені 2015 года ўвогуле стаў гуляць за дубль. 9 ліпеня 2015 года кантракт з «Дынама» па ўзаемнай згодзе быў разарваныНеманья Николич покинул минское "Динамо". За два гады ў складзе мінскага клуба згуляў за каманду ў 70 матчах у розных турнірах (уключаючы чэмпіянат і Кубак Беларусі, матчы Лігі Еўропы УЕФА), у якіх забіў 8 галоў і аддаў 7 галявых перадач.
БАТЭ Пасля раставання з «Дынама», у той жа дзень, 9 ліпеня, у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭБАТЭ заключил контракт с Николичем (ФОТО). Пачынаючы са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўчын на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
Ізраіль 3 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе Нікаліча ў ізраільскі клуб «Хапаэль» з Тэль-АвіваОфициально: Неманья Николич подписал контракт с "Хапоэлем" из Тель-Авива. У лютым 2017 года Няманя вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Вождавац»Неманья Николич стал игроком сербского "Вождоваца". Выступаў за «Вождавац» да ліпеня, а ў лістападзе 2017 года зноў апынуўся ў Ізраілі, далучыўшыся да «Хапаэля» з Раананы.
«Мінск» У сакавіку 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з клубам «Мінск»Экс-хавбек минского "Динамо" и БАТЭ Николич стал игроком "Минска". Стаў асноўным іграком каманды, адгуляў за яе ў 9 матчах. У чэрвені 2019 года пакінуў сталічны клубНеманья Николич покинул "Минск" .
Вяртанне ў Сербію У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Вождавац». У ліпені 2020 года перайшоў у баснійскі клуб «Тузла Сіці», падпісаўшы двухгадовы кантракт, аднак ужо ў студзені 2021 года разарваў пагадненне і зноў накіраваўся ў Сербію, папоўніўшы склад бялградскага «Графічара». У ліпені 2021 года стаў іграком клуба «Калубара».
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Чарнагорыі. У 2009 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у матчы супраць Уэльса.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі: 2009/10 Уладальнік Кубка Сербіі: 2009/10 Чэмпіён Беларусі: 2015 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Калубара Катэгорыя:Ігракі ФК Графічар Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Тузла Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вождавац Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Раанана Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Тэль-Авіў Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Црвена Звезда Катэгорыя:Ігракі ФК Грбаль Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Субаціца Катэгорыя:Ігракі ФК Злацібар Вода