Зіглінгія ляжачая, СіглінгіяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, Трохзубка (Danthonia decumbens) — шматгадовая травяністая расліна сямейства злакавых (метлюжковых).
Батанічнае апісанне
Вышыня 15—30 см. Расліна з тоўстымі каранямі і кароткімі тонкімі парасткамі, утварае дзеравінкі. Лісце вузкалінейнае, зверху і па краі похваў з доўгімі валаскамі. Суквецце — рэдкая, вузкая мяцёлка з нешматлікімі каласкамі. Плод — зярняўка.
Арэал
Пашырана па ўсёй Беларусі на лясных палянах, лугах, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Значэнне і выкарыстанне
Маладыя расліны добра есць жывёла.
Літаратура Зіглінія ляжачая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе