Дру́жба. (, ; да 30 ліпеня 1964 — Cко́рбічы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Брэста.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы). Ёсць магазін.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі два селішчы паблізу вёскі сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў глыбокай старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XV стагоддзя пад назвай Скорбічы ў Берасцейскай воласці Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1449 годам пазначана ў даравальных запісах вялікіх князёў літоўскіх.
У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад казённага маёнтка Цюхінічы. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1870 годзе адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады, працаваў хлебазапасны магазін. У 1897 годзе працавала школа граматы, хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 5 двароў, загубілі 16 жыхароў; 21 вясковец загінуў на фронце.
Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7..
30 ліпеня 1964 года Скорбічы перайменаваны ў ДружбуУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Насельніцтва 246 жыхароў (1860) 246 рэвізскіх душ (1870) 61 двор, 484 жыхары (1897) 484 жыхары (1905) 26 двароў, 170 жыхароў (1921) 89 двароў, 278 жыхароў (1940) 340 жыхароў (1959) 269 жыхароў (1970) 68 гаспадарак, 211 жыхароў (1997) 58 гаспадарак, 137 жыхароў (2005)
Славутасці Селішча-1 перыяду ранняга сярэднявечча (IX—X стагоддзі), за 0,2 км на поўнач ад вёскі, уздоўж правага берага р. Лясная — Селішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча (IX—X стагоддзі), на поўнач ад селішча-1, за безыменным ручаём — Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (IV—I стагоддзі да н.э.), на паўднёвым ускрайку вёскі —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі