«Cinema Perpetuum Mobile» (Сінема Перпетуум Мобіле) — міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно, які праходзіць у Мінску.
Уяўляе сабой некамерцыйнае культурнае мерапрыемства. Пачаў праводзіцца з 2012В Минске запустили вечный двигатель TUT.BY і 2013 гадоўМінск прыме міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў з 12 па 20 студзеня Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Заснавальнікі і арганізатары суполка кінаклуб.орг валанцёры — члены аргкамітэта
Пры падтрымцы вытворча-творчага РУП «Беларускі відэацэнтр» (2012, 2013) незалежнай арт-прасторы ДК «La мора»
Мэты Прасоўванне незалежнага, аўтарскага кінематографа. Кароткаметражнае кіно — малабюджэтны і даступны, дэмакратычны сродак творчага выяўлення. Такая дэмакратычнасць дазваляе кранаць любыя самыя вострыя тэмы і актуальныя пытанні ў лаканічнай форме. Падтрымка культурнай разнастайнасці ў кіно, пошук новых форм у кінамастацтве Спрыянне з’яўленню і ўмацаванню сувязей паміж стваральнікамі фільмаў і кінематаграфічнымі суполкамі
Гісторыя Са слоў заснавальнікаў свята, «Перпетуум Мобіле» задумваўся як фестываль-кааперацыя незалежных кінематаграфістаў Беларусі і краін СНД, у выніку ён развіўся ў міжнарожны фестываль кароткаметражнага кіно.
СПМ 2012
Першы фестываль прайшоў у студзені 2012 года ў Мінску на 8 пляцоўках. У фестывалі прынялі удзел 197 стваральнікаў фільмаў з 35 краін светуКіно як вечны рухавік, Кароткі метр на «Cinema Perpetuum Mobile» Культура (1991).
Партнёры Партнёрамі першага фестывалю выступілі:
CologneOFF KinoBerlino Basque Shorts Films Quest Europe AAfilmLab
Журы Коры Макэбі (ЗША) Багдана Смірнова (Украіна) Сяргей Красікаў (ЗША) Андрэй Курэйчык (Беларусь) Юрый Ігруша (Беларусь) Павел Іваноў (Беларусь) Мацей Гіль (Польша) Віктар Аслюк (Беларусь) Agricola de Cologne (Германія)
Пераможцы Гран-пры: Вялікая гонка (K. Камачо, Іспанія) Намінацыя Perpetuum historia: 1937 (С.Галаўлёў, Расія) Намінацыя Perpetuum libertas: (en)terrados (Aлекс Лора, Іспанія) Намінацыя Perpetuum amor: Начная Школа (Бэн Сопэр, Вялікабрытанія) Намінацыя Perpetuum mobile: Perpetuum mobile (Агнешка Буршэвска, Польша) Намінацыя Perpetuum arts: Сцэна (Стэфан Рузэлін, Францыя) Намінацыя Perpetuum idea: Статак (Азіер Альтуна, Іспанія) Намінацыя Perpetuum vita: Па вобразу і падабенству… (Нікіта Тіханаў-Рэй, Расія/Іспанія) Спецыяльны дыплом аргкамітэта: Дзед Маргар (Г.Тадэвасян, Арменія)
СПМ 2013
Другі фестываль прайшоў у студзені 2013 году адначасова у Мінску, іншых гарадах Беларусі — Гомелі, Віцебску, Мазыры, Салігорску, Лідзе, Гародні, МагілёвеК Международному фестивалю короткометражных фильмов «Cinema Perpetuum Mobile-2013» присоединился и Могилёв, Бярэсці, Полацку (хутар Воўкі) і больш чым у 10 краінах свету — Славакіі, Малдове, Прыднястроўі, Украіне, Расіі, Малазіі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літве, Румыніі і інш.
Журы Коры Макэбі (ЗША) Лі Сонг Ву (Паўднёвая Карэя) П’ер-Люк Ваян курэй (Канада) Мацей Гіль (Польшча) Джон Рубін (США) Карстан Вэбер (Германія) Багдана Смірнова (Украіна) Сяргей Красікаў (ЗША) Юрый Ігруша (Беларусь) Павел Іваноў (Беларусь) Антон Сідарэнка (Беларусь) Ірына Дзям’янава (Беларусь) Вольга Дашук (Беларусь)
Пераможцы Гран-пры: Эскімосскі пацалунак (Карын Брэк, Швецыя) Намінацыя Perpetuum amor: Шум (Таццяна і Вольга Паліектавы, Расія) Намінацыя Perpetuum mobile: Мама (Дзмітрый Суржыкаў, Украіна) Намінацыя Perpetuum arts: Snepowina (Марта Пайек, Польшча) Намінацыя Perpetuum аdversi: Рэвалюцыя Рэйк’явік (Ізольд Вугадотыр, Ісландыя) Намінацыя Perpetuum vita: Шыбенік (Бартош Круглік, Польшча) Найлепшы беларускі фільм: Горад (Токінданг Андрэй Баджы) прыз глядацкіх сімпатый (Мінск): 82 (Калюм Макдыярмід, Вялікабрытанія) прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў): Эскімосскі пацалунак (Карын Брэк, Швецыя) прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў): Цырк (Пабло Рэмон, Іспанія) прыз глядацкіх сімпатый (Лондан): Простыя рэчы (Арцём Лобач, Беларусь) прыз глядацкіх сімпатый (Джоржтаўн): Кірляндыя (Ілля Бажко, Беларусь) прыз глядацкіх сімпатый (Ціраспаль): Другое дыханне (Сяргей Цыс, Расія)
СПМ 2014
У красавіку 2014 адбудзецца Трэці штогадовы фестываль Cinema Perpetuum Mobile. Паказы пройдуць не толькі ў Мінску, але адначасова ў іншых абласных цэнтрах, і буйных гарадах Беларусі. Мерапрыемствы адбудуцца таксама за межамі краіны, ў якасці партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі суполкамі і іншымі кінафестывалямі.
Фэстываль у лічбах
год фільмы краіны валанцёры гледачы бюджэт 2012 190 35 42 больш за 500 $0 2013 328 40 120 больш за 2500 $0
Крыніцы
Спасылкі CPM filmfest — афіцыйны сайт фестывалю. Кінафестываль Cinema Perpetuum mobile: абвешчаныя пераможцы // budzma.by
Катэгорыя:Кінафестывалі Беларусі Катэгорыя:Кінафестывалі