Анаксаго́р з Клазаменаў (, каля 500 да н. э., Клазамены — 428 да н. э., Лампсак) — старажытнагрэчаскі філосаф, матэматык і астраном, пачынальнік афінскай філасофскай школы.

Біяграфія Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іанійскіх філосафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клазаменах каля 500 года да н.э. З ранніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разлічваць па сваім багацці, і пранікся філасофіяй.

Прываблены кіпучым разумовым жыццём Афінаў, што пачалося пасля бліскучых перамог над персамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Перыклам і першым стаў пераказваць філасофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Перыкла, яго вучнямі былі Фукідыд, фізік Архелай і Еўрыпід.

Анаксагор навучаў пра вечныя элементы сусвету, «зерні» (ці «гамеамерыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусветных якасцей і кіруюцца касмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія з'явы, як сонечнае і месяцавае зацьменне, землетрасенні і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначванне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да смерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Перыкла. Смяротны прысуд заменены быў выгнаннем. Анаксагор пасяліўся ў Лампсаку, дзе і памёр у 428 годзе. «Не я страціў Афіны, але афіняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.

Крыніцы

Спасылкі

Анаксагор. Internet Encyclopedia of Philosophy Анаксагор. Stanford Encyclopedia of Philosophy

Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы V стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Астраномы V стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Матэматыкі V стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Матэрыялісты Катэгорыя:Постаці старажытнагрэчаскай фізікі Катэгорыя:Фізікі Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Памерлі ад голаду Катэгорыя:Дасакратыкі Катэгорыя:Натурфілосафы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клазаменах Катэгорыя:Памерлі ў 428 да н.э. Катэгорыя:Памерлі ў Лампсаку