Абель Віль () — плябан царквы ў (цяпер  — Раманава) у Самбіі. Пераклаў на прускую мову лютэраўскі «Малы Катэхізіс» — г.зв. трэці прускі Катэхізіс, або «Энхірыдыён», надрукаваны Іаганам Даўбманам у Кёнігсбергу ў 1561 годзе. З-за недастаковага ведання прускай мовы звяртаўся па дапамогу да пруса Паўля Мегота, які ведаў прускую, літоўскую і куршскую мовы. Нягледзячы на шэраг адхіленняў прускага тэксту ад нямецкага арыгінала і на ўласна моўныя памылкі, «Энхірыдыён» з'яўляецца цяпер самай значнай крыніцай ведаў аб прускай мовеЯзыки мира: Балтийские языки. М., 2006. С. 57.

Літаратура Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с. Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.

Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Постаці Зеленаградскага раёна Катэгорыя:Перакладчыкі на прускую мову