Вастралодачнік, Вастралодка (Oxytropis) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны (часта без сцябла), паўкусцікі або калючыя, звычайна падушкападобныя кусцікі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, рэдка простае або трайчастае. Кветкі рознага колеру, у пазушных гронкападобных суквеццях. Лодачка на канцы выцягнутая ў вастрыё (адсюль назва). Плод — невялікі, звычайна аднагнездавы апушаны боб.
Арэал і віды
Налічваецца каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і, у асноўным на поўдні ў гарах. На тэрыторыі Беларусі рэдка трапляецца .
Прымяненне
Дэкаратыўныя, кармавыя і лекавыя расліны.
Гл. таксама
Oxytropis pseudoleptophysa
Літаратура Вастралодачнік // — С. 33. — С. 420.
Катэгорыя:Матыльковыя