Атакама () — лакуна, якая знаходзіцца у паўночнай палярнай вобласці самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах . Titan: Atacama Lacuna Лакуна () — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.
Максімальны памер лакуны складае 36 км. Знаходзіцца побач з морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Ўтрымлівае вадкія вуглевадароды (у асноўным метан, этан і прапан). Лакуна Атакама з'яўляецца адной з многіх лакун, якія раскіданыя у паўночнай палярнай вобласці Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямной пустыні Атакама, размешчанай на тэрыторыі Чылі.
Гл. таксама
Гідрасфера Тытана Тытан
Спасылкі
Карта паўночнай палярнай вобласці Тытана
Катэгорыя:Паверхня Тытана