Міхалі́н (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Закруцін.

У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1833 годзе ўласнасць пані М. Абрэмскай, якой належала 500 дзесяцін зямлі. У 1876 годзе вёска адносілася да Яцкавіцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1925 года дзейнічалі дзве ячэйкі КПЗБ.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 5 двароў, загубілі 24 жыхароў; на фронце загінулі 21 вясковец, 3 — у партызанах. 2 кастрычніка 1942 года ва ўрочышчы Дубрава фашысты расстралялі 13 жыхароў і сям’ю партызана Грудніка.

Насельніцтва 83 сялянскія душы (1833) 51 двор, 215 жыхароў (1876) 89 жыхароў (1905) 31 двор, 166 жыхароў (вёска і калонія) (1921) 70 двароў, 355 жыхароў (1940) 131 жыхар (1970) 24 гаспадаркі, 47 жыхароў (1997) 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2005)

Славутасці Магіла ахвяр фашызму (1942) —

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радваніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна