Людовік Вялікі Дафін (; —) — адзінае законнае дзіця Людовіка XIV ад Марыі-Тэрэзіі Іспанскай, якое не памерла ў маленстве, і яго спадчыннік (дафін Францыі). Памёр за чатыры гады да смерці бацькі і не валадарыў.
Для выхавання дафіна па загадзе Людовіка была складзена 64-томная бібліятэка класічнай літаратуры Ad usum Delphini («для карыстання дафіна»), «вычышчаная» ад «нясціплых» выразаў. Выдатны военачальнік Вайны за іспанскую спадчыну.
Сям’я і нашчадства У 1680 годзе ажаніўся з Марыяй Ганнай Баварскай (1660—1690). Сыны: Людовік, герцаг Бургундскі, памёр таксама пры жыцці дзеда (1712) і не валадарыў (бацька Людовіка XV); Філіп, герцаг Анжуйскі, з 1700 кароль Іспаніі (Філіп V), заснавальнік іспанскай галіны Бурбонаў; Карл, герцаг Берыйскі і Алансонскі, граф дэ Пуацье (пам. 1714, бяздзетным).
Пасля смерці жонкі Людовік уступіў у другі законны марганатычны шлюб з Марыяй Эміліяй Тэрэзай дэ Жалі дэ Шуэн. Другая жонка дафіна не насіла тытул «дафіны». Дзяцей ад гэтага шлюбу не было.
Вялікі Дафін меў таксама трох пазашлюбных дочак, усе яны нарадзіліся пасля смерці першай жонкі: Луіза Эмілія дэ Ватэдар (1694—1719), у шлюбе з Нікаля Менажэ. Ганна-Луіза дэ Банбур (1695—1716), у шлюбе з Ан-Эрарам д’Авагурам. Шарлота дэ Флеры (1697—1750), у шлюбе з Жэрарам Мішэлем дэ Ла Жаншэрам.
Катэгорыя:Бурбоны Катэгорыя:Военачальнікі Францыі Катэгорыя:Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастол Катэгорыя:Дафіны Францыі