Франо́паль (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. Размешчаны за 36 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
У складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы).
Радзіма ўдзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна Брэста Васіля Пятровіча Ласковіча.
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1858 годзе маёнтак ва ўладанні А. Соладава, які меў 221 дзесяціну зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, лаўка. Адносілася да Радваніцкай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзілася аднайменнае паселішча (12 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 39 двароў, загубілі 13 жыхароў; на фронце загінулі 18 вяскоўцаў.
Насельніцтва 271 сялянская душа (1858) 563 жыхары (1897) 98 жыхароў (1905) 72 будынкі, 38 жыхароў (1921) 124 двары, 484 жыхары (1940) 284 жыхары (1970) 65 гаспадарак, 117 жыхароў (1997) 42 гаспадаркі, 77 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы Васіль Пятровіч Ласковіч (1914—2012) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радваніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна