Вастракі́льніца (Lembotropis) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Кусты вышынёй да 1,5 м, ад асновы моцна галінасты, з прамымі прутападобнымі ўзыходнымі галінкамі. Лісце трайчастае, з непрыкметнымі прылісткамі. Кветкі залаціста-жоўтыя, з непрыемным пахам, у негустых коласападобных гронках. Кіль лодачкі на верхавінцы дзюбападобна адцягнуты (адсюль назва). Плод — падоўжна-лінейны боб.
Распаўсюджанне
Адрозніваецца некалькі відаў. Пашыраны ў Сярэдняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца — расце на пясчаных мясцінах, у хваёвых барах, на высечках.
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя, сідэратныя і меданосныя расліны.
Літаратура Вастракільніца // — С. 33. — С. 420. Спасылкі Lembotropis // The Plant List
Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Пірафіты Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны