«Кніга Іова», або «Кніга Ёва» ( Сеф́ер Ёў; ; )— частка Бібліі (Старога Запавету).

«Кніга Іова» расказвае пра безабароннасць чалавека ў свеце. Гэта глыбока філасофскі твор. Д’ябал спрачаецца з Богам, ці сапраўды Іоў верны Богу: неабходна праверыць яго вернасць. Бог дазваляе гэта. I вось у героя паміраюць дзеці, усе родзічы, гіне жывёла. Ён ужо не багаты чалавек, не шэйх племені, не бацька. Але ўсё роўна Іоў праслаўляе Бога. Тады д’ябал пасылае на яго цяжкую хваробу. Іоў пакутуе ад несправядлівасці, скардзіцца, плача. Усё ж ён даказвае сваю вернасць Богу, а галоўнае, бескарыслівасць веры. Д’ябал пераможаны. Усё да Іова вяртаецца, ён жыве сто сорак гадоў.

Мова твора надзвычай архаічная, напоўнена метафарамі, шмат якія словы не сустракаюцца больш нідзе.

«Кніга Іова» падводзіць рысу пад цэнтральнай для літаратуры Старажытнага Усходу праблемай сэнсу жыцця. Уплыў кнігі адчуваецца ва У. Шэкспіра, Ё. Гётэ, Ф. Дастаеўскага.

Біблія Францыска Скарыны

Усяго захавалася 15 экзэмпляраў кнігі, з іх 5 поўных. Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у якім асветнік распавядае пра значэнне кнігі і анатуе яе змест. Пасля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасляслоўе, у якім указваецца выдаўца, месца друкавання («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў свет.

Пераклады Кніга Ёва ў перакладзе Васіля Сёмухі Ёў у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Ёва ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Ёва ў перакладзе Антонія Бокуна

Літаратура Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта

Катэгорыя:Іоў Шматпакутны