Анатоль Максімавіч Зленка (; 2 чэрвеня 1938, Ставышчэ, Ставышчанскі раён, Кіеўская вобласць, УССР — 1 сакавіка 2021) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Двойчы Міністр замежных спраў Украіны, з ліпеня 1990 г. па жнівень 1994 і з кастрычніка 2000 г. па верасень 2003.

Адукацыя Кіеўскі горны тэхнікум Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (перакладчык-рэферэнт)

Біяграфія На дыпламатычнай працы з 1967 г. З 1967 г. — аташэ, другі сакратар аддзела міжнародных арганізацый МЗС УССР. 1973—1979 гг. — Супрацоўнік сакратарыяту ЮНЕСКА ў Парыже. 1979 — Дарадца аддзела міжнародных арганізацый МЗС УССР. 1979—1983 гг. — Адказны сакратар Камісіі УССР па справах ЮНЕСКА 1983—1987 гг. — Пастаянны прадстаўнік УССР пры ЮНЕСКА 1989—1990 гг. — Першы намеснік Міністра замежных спраў Украіны. 1990—1994 гг. — Міністр замежных спраў Украіны. 1994—1997 гг. — Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН. 1997—2000 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны у Французскай і Партугальскай Рэспубліцы, пастаянны прадстаўнік Украіны пры ЮНЕСКА. З кастрычніка 2000 па 2003 — Міністр замежных спраў Украіны (другі раз) З кастрычніка 2003 г. — Дарадца Прэзідэнта Украіны па спецыяльных міжнародных пытаннях. 2004—2005 гг. — Прадстаўнік Украіны ў Камісіі ААН па правах чалавека Зленко Анатоль Максімавіч. Украинський Форум C 13 кастрычніка 2006 г. прызначаны дарадцам Прэм’ер-міністра Украіны В. Ф. Януковіча З лета 2006 года намеснік старшыні грамадзянска-палітычнага аб’яднання «Украінскі форум». З вясны 2009 член савета Грамадзянскага руху «Новая Украіна». З верасня 2010 года віцэ-прэзідэнт Кіеўскага славістычнага ўніверсітэта і дырэктар Інстытута славістыкі і міжнародных адносін . Валодае англійскай, іспанскай, партугальскай, французскай мовамі.

Узнагароды Ордэн князя Яраслава Мудрага IV ст. (2011)Указ Президента України № 845/2011 від 23 серпня 2011 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України», V ст. (2008)Указ Президента України № 491/2008 від 30 травня 2008 року «Про нагородження А. Зленка орденом князя Ярослава Мудрого» Ордэн «За заслугі» I ст. (2003)Указ Президента України № 458/2003 від 2 червня 2003 року «Про нагородження А. Зленка орденом „За заслуги“», II ст. (1999)Указ Президента України № 818/99 від 12 липня 1999 року «Про нагородження відзнаками Президента України», III ст. (1997)Указ Президента України № 141/97 від 14 лютого 1997 року «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“» Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР Ордэн Ганаровага легіёну (Францыя, 1998) Ордэн «За заслугі» (Партугалія, 1998) Ордэн Гонару (Грузія, 2003)

Катэгорыя:Дыпламаты Украіны Катэгорыя:Міністры замежных спраў Украіны Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Украіны пры ААН Катэгорыя:Члены СНБА Украіны