Тамашо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Тамашоўка.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Камароўскі сельсавет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Камароўка. 10 сакавіка 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тамашоўка. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў ТамашоўскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета, населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі перададзены ў падпарадкаванне Дамачаўскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Тамашоўскага сельсавета было 7 населеных пунктаў.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс Камароўка вёска 407 225025 Орхава вёска 226 225025 Прыбарава вёска 462 225023 Рыцец вёска 11 225025 Селяхі вёска 74 225023 Тамашоўка аграгарадок 1131 225025 Харсы вёска 102 225023
У 1976 годзе скасавана вёска СтаніславоўкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2413 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 81,1 % — беларусы, 13,6 % — украінцы, 4,4 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2413 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дамачаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе