Егіпет пачаў удзельнічаць на Алімпійскіх гульнях з 1912 года. Нароўні з Іракам і Ліванам Егіпет байкатаваў Алімпіяду 1956 года ў знак пратэсту супраць уварвання з боку Ізраіля, Вялікабрытаніі і Францыі падчас Суэцкага крызісу. Тым не менш, трое наезнікаў з Егіпта прынялі ўдзел у спаборніцтвах па коннаму спорту, якія адбыліся ў Швецыі на пяць месяцаў раней афіцыйнага старту Алімпіяды (з-за ўвядзенні карантыну ў Аўстраліі, якая прымала Гульні). У 1976 годзе Егіпет падтрымаў панафрыканскі байкот супраць Новай Зеландыі, якая мела сувязі з расісцкім рэжымам ПАР. Таксама краіна байкатавала Маскоўскую Алімпіяду ў 1980 годзе. У зімовых Алімпійскіх гульнях Егіпет удзельнічаў усяго адзін раз. у 1984 годзе на Гульнях у Сараева, Егіпет прадстаўляў гарналыжнік Джаміль эль-Рыдзі.
Усяго егіпецкія спартсмены заваявалі 24 медалі, галоўным чынам у спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы.
Нацыянальны Алімпійскі камітэт Егіпта ўтвораны ў 1910 годзе.
Медальны залік
Медалі на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 Стакгольм 0 0 0 0 1920 Антверпен 0 0 0 0 1924 Парыж 0 0 0 0 1928 Амстэрдам 2 1 1 4 1932 Лос-Анджэлес не ўдзельнічаў 1936 Берлін 2 1 2 5 1948 Лондан 2 2 1 5 1952 Хельсінкі 0 0 1 1 1956 Мельбурн не ўдзельнічаў 1960 Рым 0 1 1 2 1964 Токіа 0 0 0 0 1968 Мехіка 0 0 0 0 1972 Мюнхен 0 0 0 0 1976 Манрэаль пакінуў спаборніцтвы 1980 Масква не ўдзельнічаў 1984 Лос-Анджэлес 0 1 0 1 1988 Сеул 0 0 0 0 1992 Барселона 0 0 0 0 1996 Атланта 0 0 0 0 2000 Сідней 0 0 0 0 2004 Афіны 1 1 3 5 2008 Пекін 0 0 1 1 2012 Лондан 0 2 0 2 Разам 7 9 10 26
Медалі на зімніх Алімпійскіх гульнях 1984 Сараева 0 0 0 0 1988—2010 не ўдзельнічаў Разам 0 0 0 0
Медалі паводле відаў спорту Цяжкая атлетыка 5 2 2 9 Барацьба 2 3 2 7 Бокс 0 1 3 4 Скачкі ў ваду 0 1 1 2 Дзюдо 0 1 1 2 Дзюдо 0 1 0 1 Тэквандо 0 0 1 1 Разам 7 9 10 26
Гл. таксама Байкот Алімпійскіх гульняў
Спасылкі Статыстыка на Sports-reference.com Егіпет на афіцыйным сайце Алімпійскага руху
Алімпійскі камітэт Егіпта