Процівага́з — прыстасаванне для індывідуальнай аховы органаў дыхання і твару чалавека ад уздзеяння атрутных, радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. Сухі фільтравальны процівагаз распрацаваны расійскім хімікам М. Дз. Зялінскім (1915).

Процівагазы бываюць: фільтравальныя (ачышчае заражанае паветра праз аэразольны фільтр і шыхту процівагазавай каробкі; выкарыстоўваецца, калі ў паветры дастаткова кіслароду. Маса каля 2 кг.) ізалявальныя (бываюць на хімічна звязаным кіслародзе і са сціснутым кіслародам (паветрам); выкарыстоўваюцца, калі ў паветраы ёсць дамешкі, якія не здольны затрымліваць фільтравальны процівагаз, калі не хапае кіслароду, а таксама пад вадой. Маса 4-16 кг.)

У некаторых галінах прамысловасці і сельскай гаспадарцы карыстаюцца процівагазамі і рэспіратарамі. Спецыяльныя процівагазы існуюць для жывёлы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Процівагазы