Рычанка, Рыча — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне Дзвіны.

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,29 м/км.

Выцякае з возера Рычы за 1 км на ўсход ад вёскі Крываселі, цячэ праз возера Муйса, упадае з паўднёвага ўсходу ў возера Дрысвяты, за 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Дрысвяты.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна