Тэ́льмы 1. Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Пе́ршыя (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на аўтадарозе Брэст — Кобрын, на ўсходзе — меліярацыйныя каналы, на захадзе — лес.
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Ямна, якім валодаў пан Жылей. У 1890 годзе сяляне вёскі ўваходзілі ў Ямніцкае сельскагаспадарчае таварыства.
У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 40 двароў, на фронце загінулі 7 вяскоўцаў.
22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Інфраструктура Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі».
У вёсцы газаразмеркавальная станцыя, звераферма, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячыя сад-яслі, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка, сталовая, прадуктовы і прамтаварны магазіны, дзяржаўнае прадпрыемства «Аэрапорт «Брэст», брэсцкае раённае вытворча-эксплуатацыйнае прадпрыемства па энергетыцы «Райсельэнерга», брэсцкі філіял «Белаэранавігацыі».
Насельніцтва 71 сялянская душа (1858) 21 двор, 201 жыхар (1897) 148 жыхароў (1905) 17 двароў, 101 жыхар (1921) 41 двор, 164 жыхары (1940) 214 жыхароў (1959) 443 жыхары (1970) 632 гаспадаркі, 1963 жыхары (1997) 667 гаспадарак, 1972 жыхары (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна