Палу́жскае — вадасховішча ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 12 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Краснаполле, паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Горскі сельсавет).
Плошча паверхні 1,46 км². Даўжыня 7,9 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Аб’ём вады 2,8 млн м³. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя 1,92 м. Даўжыня берагавой лініі 12 км. Вышыня плаціны 6,25 м, даўжыня 352 м, даўжыня дамбы 128 мВодохранилища — Могилёвская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Ваганні ўзроўню на працягу года 1,3 м. Плошча вадазбору 163 км². Створана ў 1986 годзе на рацэ Палуж (прыток Беседзі) ў мэтах арашэння зямель, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рэкрэацыі.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, карась і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Краснапольскага раёна