Ёсеф Сук (; , , Чэхія — ) — чэшскі кампазітар, скрыпач, педагог. Вучань і зяць (муж дачкі) Антаніна Дворжака, дзед скрыпача Ёсефа Сука.

Біяграфія Вучыўся у 1885—1892 гадах у Пражскай кансерваторыі. Вучань А. Беневіца, К. Штэкера, А. Дворжака. У 1891—1933 гадах другая скрыпка ў складзе знакамітага «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. З 1922 прафесар Пражскай кансерваторыі, у 1924—1926 і з 1933 яе дырэктар.

Творчасць У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б. Сметаны, А. Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімфанічная паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з аркестрам (1903), фартэпіянныя п'есы.

У 1932 годзе за сачыненне «У новае жыццё» кампазітар быў ганараваны сярэбранага медалю ў Конкурсе мастацтваў на X Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе (намінацыя — музыка). Залаты медаль у гэтай намінацыі не быў прысуджаны.

Сярод вучняў — Багуслаў Марціну і Павел Боркавец.

Літаратура

Сук Йозеф // Музыкальная энциклопедия: [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 348—349. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Скрыпачы Чэхіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ў вобласці мастацтваў