Panzerkampfwagen III — нямецкі сярэдні танк часоў Другой сусветнай вайны, які серыйна выпускаўся з 1938 па 1943 год. Скарочанымі назвамі гэтага танка з'яўляліся PzKpfw III, Panzer III, Pz III. У ведамасным рубрыкатары ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі гэты танк меў абазначэнне Sd.Kfz. 141 (Sonderkraftfahrzeuge 141 — машына спецыяльнага прызначэння 141). У савецкіх гістарычных дакументах і папулярнай літаратуры PzKpfw III называўся як «Тып 3», Т-III ці Т-3.
Гэтыя баявыя машыны выкарыстоўваліся вермахтам з першага дня Другой сусветнай вайны. Апошнія запісы пра баявое ўжыванне PzKpfw III у штатным саставе падраздзяленняў вермахта датуюцца сярэдзінай 1944 года, адзіночныя танкі ваявалі аж да капітуляцыі Германіі. З сярэдзіны 1941 да пачатку 1943 года PzKpfw III быў асновай бранетанкавых войскаў вермахта (панцэрвафэ) і, нягледзячы на адносную слабасць у параўнанні з сучаснымі яму танкамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, унёс значны ўнёсак у поспехі вермахта таго перыяду. Танкі гэтага тыпу пастаўляліся арміям краін-саюзнікаў Германіі па Восі. Захопленыя PzKpfw III з добрымі вынікамі выкарыстоўваліся Чырвонай арміяй. На базе PzKpfw III у Германіі і СССР ствараліся самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) рознага прызначэння.
Літаратура
Спасылкі
Panzerkampfwagen III Panzerkampfwagen III ou Sd.Kfz 141 Ausf.A a N
Катэгорыя:Танкі Германіі перыяду Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Сярэднія танкі Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта