ING Groep N.V. (, Група кампаній ING) — нідэрландскі фінансавы кангламерат, які прадстаўляе паслугі ў сферы банкаўскай дзейнасці, страхаванні і кіраванні ўласнасцю. Абрэвіятура ING расшыфроўваецца як Internationale Nederlanden Groep (Міжнародная Нідэрландская Група). Па стане на 2010 год кампанія займае 12-е месца ў Fortune Global 500 (2010 год) (8 месца ў 2008 годзе).
злева|thumb|Штаб-кватэра ING у Амстэрдаме, празваная «Чаравіком» з-за характэрнай формы будынка З 2007 года з’яўляецца фундатарам каманды Формулы-1 «Рэно». Супрацоўніцтва заяўлена да 2009 года ўключна. У лістападзе 2006 года група стала тытульным фундатарам Гран-пры Аўстраліі Формулы-1 на трохгадовы тэрмін. Таксама, тытульны спонсар Гран-пры Бельгіі. З 2008 года — Гран-пры Венгрыі. Аднак 16 лютага 2009 года прадстаўнікі кампаніі заявілі пра тое, што трохгадовы кантракт (2007—2009) з Renault F1 Team падоўжаны не будзе, і ў 2009-м завершыцца прысутнасць кампаніі ў Формуле 1, але пасля аб’явы рашэння Сусветнага Савета па «справе Renault», кантракт з камандай быў разарваны датэрмінова.
Спасылкі
Катэгорыя:Фінансавыя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Нідэрландаў