Геалагі́чная э́ра — буйное падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, якое адпавядае вялікаму этапу развіцця літасферы, жывёльнага і расліннага свету ў Зямлі, на працягу якога сфарміраваўся поўны стратыграфічны аб’ём эратэмы.

Тэрмін «геалагічная эра» прапанаваў у 1873—1874 швейцарскі геолаг .

Геалагічная эра падпарадкавана эону і падзяляецца на перыяды. Працягласць геалагічных эр у фанеразойскім эоне змяншаецца ад больш старажытных да маладых (палеазойская эра — каля 340 млн гадоў, мезазойская эра — больш за 163 млн гадоў, кайназойская эра — каля 67 млн гадоў).

Гл. таксама Геахраналогія

Літаратура

Катэгорыя:геахраналогія Катэгорыя:Геалогія Катэгорыя:Геахраналагічная шкала