Ало́вак (ад ), карандаш — прылада для рысавання ў выглядзе тонкай палачкі са спецыяльных фарбавальных рэчываў, звычайна апраўленых у дрэва, ці зробленая з металу (свінцовы аловак, сярэбраны аловак).

Першыя каляровыя алоўкі з'явіліся на землях сучаснай Танзаніі 7 тыс. гадоў таму, і складаліся з сала дзікіх жывёл, вокісу жалеза, здробненых скальных пародаў..

: Тэхніка малюнку, выкананага алоўкам. : пастэль, сангіна.

Графітны аловак складаецца з мінералу графіту з дамешкай спецыяльных гатункаў гліны. Быў вынайдзены ў Францыі ў 1790. Малюнак такім алоўкам мае шараваты тон з лёгкім водбліскам і пазбаўлены інтэнсіўнай чарнаты.

Італьянскі аловак вырабляецца (у наш час) з парашку спаленай косці, змацаванага раслінным клеем. Вядомы з 15 ст. Малюнак такім алоўкам мае глыбока чорны, матавы, аксамітны тон.

Свінцовы аловак і сярэбраны аловак шырока ўжываліся да 16 ст. і вырабляліся з адпаведных металаў. Рысунак сярэбраным алоўкам мае цёмна-шэры тон, з часам набывае карычневае адценне. Рысункаў свінцовым алоўкам збераглося вельмі мала, бо ім рабілі падрыхтоўчыя накіды пры маляванні іншай тэхнікай.

Гл. таксама

Канцтавары Каляровы аловак

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Канцтавары Катэгорыя:Алоўкі