Уша́ — рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Назва Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніца (Смалявіцкі раён), вусце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Уша (Бярэзінскі раён). Цячэ пераважна па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Даліна ракі да вёскі Уборкі Чэрвеньскага раёна невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусця ракі Маконь забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая.

Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае. У вусці ракі пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.

Асноўныя прытокі справа: Клёнаўка, Беліца; злева: Маконь, Рэчка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Рака Уша (басейн ракі Днепр)

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна