Гайна, Гойна — рака ў Мінскай вобласці, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 100 км. Вадазбор 1670 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м³/с. Агульнае падзенне 100,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 ‰.

Назва На думку У. Тапарова, назва магчымага балцкага паходжанняВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 182..

На думку В. Жучкевіча, найбольш верагодна сувязь назвы ракі Гайна са словам гай — «невялікі лісцевы лес»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 66..

На думку А. Рогалева, назва звязаная з беларускім дыялектным гайна — «гняздо, логавішча, часовае жытло», сербска-харвацкім гайніца — «ворная зямля, якая ачышчана ад лесу»А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 134..

Асноўныя прытокі Справа: Усяжа, Лагазінка, Граба, канал Свіднянскі

Злева: Цна, Кішкурнянка, Зембінка, Кашанец, канал Дзікі

На рацэ Гарады: Лагойск Зоны адпачынку: Гайна, Лагойшчына

Агульнае Пачынаецца з крыніц на захад ад вёскі Гайна Лагойскага раёна, працякае ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах, дзе за 1 км ад вёскі Весялова ўпадае ў Бярэзіну. У вярхоўі цячэ па Мінскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Верхнебярэзінскай нізіне. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9—1,6 м, найбольшая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду.

Вадазбор асіметрычны, больш развіты па левабярэжжу, мае складаную форму, значна расшыраны ў ніжнім цячэнні. Займае паўночна-ўсходнюю частку Мінскага ўзвышша. Глебы сугліністыя і супясчаныя. Лясы на вадазборы займаюць 41 % тэрыторыі. Балоты нізінныя. Азёр мала. Найвялікшае з іх — возера Вялікае ў басейне ракі Усяжа.

Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад вёскі Гайна да вёскі Кузевічы), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1—4 м.

Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8—1,2 км у верхнім цячэнні да 2,5—3 км у ніжнім. Пойма да вёскі Свідна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, шырынёй 1—1,5 км.

Рэжым Гайны вывучаецца з 1926 года, назіранні праводзіліся на 7 гідралагічных пастах, з іх дзеючы — Гайна (з 1951 г.).

Гл. таксама Балота Карма

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Рыбалоўна-турыстычны партал FishTour.BY

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна