Акт (з , якое да ’дзейнічаць’) — шматзначны тэрмін.

Значэнні Акт — адзінкавае праяўленне якой-небудзь дзейнасці, дзеянне, учынак. Акт — дакумент, які ўстанаўлівае прававыя адносіны. Акт дыпламатычны — пісьмовы тэкст, які выкарыстоўваецца ў зносінах паміж дзяржавамі. Акт юрыдычны — афіцыйны дакумент дзяржаўнага органа ці службовай асобы. Акты органаў дзяржаўнага кіравання — юрыдычная форма дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў. Акты органаў дзяржаўнай улады — юрыдычная форма выяўлення волі прадстаўнічых органаў дзяржаўнай улады. Акты цывільнага стану — запісы дзяржаўных органаў аб фактах, якія вызначаюць цывільны стан грамадзян. Акт на права валодання (карыстання) зямлёй — дзяржаўнае пасведчанне на права ўласнасці або карыстання зямельным участкам. Акт — закончаная частка драматычнага твора або спектакля; тое ж, што і дзея. Акт — у выяўленчым мастацтве выява аголенага чалавечага цела.

Крыніцы