Айкуме́на, экумена ( — заселеная зямля) — частка зямной паверхні, заселеная людзьмі. Тэрмін «οἰκουμένη» уведзены старажытнагрэчаскім географам Гекатэем Мілецкім для абазначэння вядомай грэкам часткі Зямлі з цэнтрам у Эладзе. Першапачаткова ён пазначаў землі, заселеныя грэчаскімі плямёнамі, пазней — землі, заселеныя і вядомыя чалавецтву ў цэлым. У канцы XIX стагоддзя гэта слова і яго вытворныя сталі распаўсюджвацца ў заходнееўрапейскіх мовах у сувязі з пачаткам экуменічнага руху сярод пратэстантаў.
Гл. таксама Паднябесная Hic sunt dracones Наасфера Стары Свет — культурная айкумена Зямлі, вядомая еўрапейцам да адкрыцця Амерыкі ў 1492 годзе; у яе ўваходзяць 2 мацерыкі: Еўразія, Афрыка. «Стары Свет» гістарычна падзяляюць на 3 часткі свету: Еўропа, Азія, Афрыка — Афраеўразія. Новы Свет Цывілізацыя Культура Тэктоніка пліт Кантынент
Катэгорыя:Антычная філасофія Катэгорыя:Хрысціянства Катэгорыя:Геаграфічныя аб’екты, зоны і тэрыторыі Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія