Генрык Вейсенгоф, таксама часам Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф (; 26 ліпеня 1859, Пакрэўна, Ковенскі павет — 23 ліпеня 1922, Варшава) — беларускі мастак, жывапісец.
Біяграфія Нашчадак старажытнага шляхецкага роду нямецкага паходжання герба Лебедзь, які пасяліўся ў XVII стагоддзі ў Лівоніі. Бацька Генрыка — Уладзіслаў Вейсенгоф, вядомы пісьменнік, удзельнік паўстання 1863 года, быў сасланы ў Сібір. Неўзабаве маці Генрыха, Юзэфа з Быкоўскіх, з дзецьмі паехала ўслед за мужам у ссылку. Дзяцінства Генрык Вейсенгоф правёў на Урале.
Першыя ўрокі выяўленчага мастацтва Вейсенгоф атрымаў у ссыльнага жывапісца Люцыяна Крашэўскага (брата вядомага польскага пісьменніка Юзафа Крашэўскага). У 1874 годзе бацька Вейсенгофа быў амніставаны, з забаронай на пражыванне ў родных месцах. Сям’я пасялілася ў Варшаве.
З 1874 года ён пачаў навучацца ў класе рысавання ў прафесара жывапісу Войцеха Герсана. На творчасць маладога мастака звярнуў увагу жывапісец Генрых Семірадскі, які дапамог Вейсенгофу паступіць у 1880 годзе ў Пецярбургскую імператарскую акадэмію мастацтваў. Да 1885 года вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі. У гэты час за кампазіцыю «Транспарт параненых» яму быў прысвоены сярэбраны медаль і званне мастака. У 1889 годзе выехаў у Мюнхен, дзе стажыраваўся пад кіраўніцтвам .
У 1903—1904 гадах жыў у Парыжы, пасля чаго пасяліўся ў маёнтку бацькоў у Русаковічах Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі).
У час Першай сусветнай вайны мастак вымушаны быў пераехаць у Варшаву, дзе і памёр у 1922 годзе.
Творчасць
Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы.
Аўтар рэалістычных пейзажаў, якія характарызуюцца лірычным настроем. Ён таксама выступаў, як графік і скульптар.
Заўзяты паляўнічы, Генрых Вейсенгоф неаднаразова адлюстроўваў на сваіх палотнах лясных звяроў і птушак на ўлонні дзікай прыроды. У сядзібе ў Русаковічах трымаў свойскіх медзведзянят, якіх таксама адлюстроўваў у сваіх работах.
Ім была створана серыя ілюстрацый да твораў стрыечнага брата Юзафа Вейсенгофа: зборніка вершаў «Эротыка» (1911) і рамана «» (1913).
Карціны Вейсенгофа карысталіся поспехам у крытыкаў і гледачоў, неаднаразова былі адзначаны медалямі на выстаўках, у прыватнасці, сярэбраным медалём на выстаўцы ў Парыжы ў 1900 годзе.
Генрык Вейсенгоф быў членам варшаўскага аб’яднання мастакоў «».
Зрабіў эскізы дыплому сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Мінску ў 1901 годзе.
Выстаўкі Удзельнік мастацкіх выставак у Пецярбургу (1888, «Транспарт параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы»), Берліне (1891, «Могілкі»), Львове (1891, «Куток у Польным»), Парыжы (1901, «Снег»), Мінску (1916, «Прадчуванне», «Змаганне», «Хмара», «Цішыня», «Беларускія паляўнічыя», «Паляўнічыя з сабакамі»).
Галерэя
Літаратура Aneta Pawłowska — Henryk Weyssenhoff (1859—1922). Zapomniany bard Białorusi, Wydawnictwo DiG, 2006
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Русаковічаў Катэгорыя:Вейсенгофы