Капельмайстар (; пераклад з ) — кіраўнік харавой капэлы і/ці аркестра.

Слова «капельмайстар» у XIX стагоддзі ўжывалася ў дачыненні і да харавога, і да аркестравага дырыжора. У часы барока і венскай класікі прыдворныя капельмайстры, апроч кіравання калектывам музыкантаў, павінны былі таксама пісаць і аранжаваць музыку, прымеркаваную да розных урачыстых выпадкаў (у т.л. застольную — ). Адной з прафесій Іагана Себасцьяна Баха была прафесія капельмайстра. Іозеф Гайдн, быўшы капельмайстрам у князя Эстэрхазі, большую частку сваіх сачыненняў напісаў для княжацкіх прыдворных канцэртаў. У пазнейшы час абавязкі капельмайстра і кампазітара зліваліся звычайна толькі на пасадзе балетнага капельмайстра (напр. у Расіі — Пуні, Візенціні, Дрыга).

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры Катэгорыя:Музычныя прафесіі