Джон Кэбел Брэкінрыдж (; — ) — амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША з 1857 па 1861 год.
Біяграфія Брэкінрыдж нарадзіўся ў 1821 годзе ў Лексiнгтане, штат Кентукі. Скончыўшы Трансільванскі ўніверсітэт, заняўся юрыдычнай практыкай. Падчас Амерыкана-мексіканскай вайны ён кіраваў трэцім добраахвотніцкім палком Кентукі. У 1849 Брэкінрыдж быў членам Палаты прадстаўнікоў штата Кентукі ад дэмакратаў, а ў перыяд з 1851 па 1855 займаў месца ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. У 1856 годзе, ва ўзросце 36 гадоў, ён заняў пасаду віцэ-прэзідэнта пры Джэймсе Б’юкенене, стаўшы самым маладым віцэ-прэзідэнтам у гісторыі ЗША. Брэкінрыдж выставіў сваю кандыдатуру ад паўднёвай фракцыі Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 1860 года, аднак прайграў рэспубліканцу Аўрааму Лінкальну. У сакавіку-верасні 1861 года Брэкінрыдж прадстаўляў штат Кентукі ў амерыканскім Сенаце.
Спасылкі Біяграфія Джона Брэкінрыджа
Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1860) Катэгорыя:Сенатары ад штата Кентукі Катэгорыя:Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Кентукі Катэгорыя:Кабінет Джэймса Б’юкенена Катэгорыя:Кабінет Джэферсана Дэвіса Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў ЗША